БЕЛ Ł РУС

Карціна Шагала «Прагулка» застанецца ў Беларусі да кастрычніка: Турчын дамовіўся з Мішусціным аб працягу выставы

5.07.2026 / 23:31

Nashaniva.com

Знакамітая карціна Марка Шагала «Прагулка» будзе выстаўляцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі даўжэй, чым планавалася.

Выстава, якая мелася завяршыцца 6 ліпеня, прадоўжана да кастрычніка праз дамоўленасці паміж прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным і прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным. Пра гэта паведаміла прэс-служба музея. 

Беларусі давялося весці перамовы на найвышэйшым узроўні, бо карціна знаходзіцца ў калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу. У Мінск «Прагулку» прывезлі на часовы паказ 8 красавіка ў межах дзён Рускага музея.

Гэты прыезд «Прагулкі» ў Беларусь з'яўляецца першым.

Другое славутае віцебскае палатно Шагала — «Над горадам» — захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула