БЕЛ Ł РУС

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

6.07.2026 / 01:04

Міраслаў Яноўскі

Дубль Холанда — і Бразілія едзе дахаты. А Нарвегія крочыць у чвэрцьфінал.

Фота: Yuki Iwamura / AP

Зборная Нарвегія выйграла ў Бразіліі ў матчы 1/8 фіналу з лікам 2:1. Холанд першы гол забіў на 80‑й хвіліне, а потым на 91-й.

Бразілія ўжо не тая — хоць букмекеры і лічылі яе абсалютным фаварытам матча, — каманда цалкам аддала ініцыятыву супернікам. Нарвегія валодала мячом 67%. Так, атак было няшмат, тэмп быў не высокі, але гульня ў цэлым ішла пад кантролем скандынаваў.

Ды яшчэ і кураж злавіў брамнік Нарвегіі — 35‑гадовы Ор’ян Нюланд нават адбіў пенальці ў пачатку гульні.

На апошняй хвіліне сустрэчы ў вароты Нарвегіі быў прызначаны пенальці. Неймар забіў, але гэта не дапамагло, Нарвегія перамагае 2:1.

Нарвегія ў чвэрцьфінале сустрэнецца з пераможцам пары Мексіка — Англія, гэты матч пачнецца сёння а трэцяй ночы.

Холанд, дарэчы, дагнаў на гэтым мундыялі па колькасці галоў Месі і Мбапэ. У іх цяпер па сем галоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула