Ранкам над Гомельшчынай лятаў дрон
Сёння каля 06:45 над Гомельшчынай быў заўважаны як мінімум адзін дрон, піша «Флагшток».
Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka
Жыхары Добрушскага раёна назіралі ў небе чорны лятальны апарат з трохкутным сілуэтам. Яго палёт суправаджаўся гукам рухавіка, «як у мапеда». Найбольш імаверна, гэта быў расійска-іранскі ўдарны беспілотнік тыпу «Шахед» («Гербера»), які кіраваўся для атакі па тэрыторыі Украіны.
Дрон уварваўся даволі глыбока на тэрыторыю Беларусі і рухаўся ў паўднёва-заходнім кірунку.