БЕЛ Ł РУС

Мядзведзі ўсё бліжэй да сталіцы: драпежніка заўважылі пад Ратамкай

6.07.2026 / 13:08

Nashaniva.com

У Мінскім раёне зноў пабачылі мядзведзя — ён выйшаў на прасёлкавую дарогу паміж Ратамкай і вёскай Крыжоўка. Фота звера апублікаваў жыхар Мінска ў Threads.

Посмотреть в Threads

Паколькі гэтае месца вельмі папулярнае сярод дачнікаў, веласіпедыстаў і мясцовых жыхароў, якія выгульваюць там сабак, публікацыя выклікала бурнае абмеркаванне. Многія каментатары пішуць, што занепакоеныя такімі навінамі. Тыя, хто рэгулярна бывае ў гэтых лясах, адзначылі, што раней сустракалі там хіба што ласянят, аленяў ці зайцоў, але да з'яўлення мядзведзяў гатовыя не былі.

Некаторыя дачнікі заявілі, што цяпер баяцца туды вяртацца і будуць з асцярожнасцю планаваць свае маршруты. «У мяне там лецішча, цяпер страшна», «Мы ўвесь час ездзім па гэтай дарозе на роварах», «Я так і ведала! Больш туды не паеду», — пішуць у каментарах.

Частка карыстальнікаў усумнілася ў праўдзівасці кадра і выказала здагадку, што фота магло быць згенераванае штучным інтэлектам. Аднак аўтар допісу гэта абвяргае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула