У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе
У Шчучынскім раёне вечарам у панядзелак, 6 ліпеня, паспяхова завяршыліся пошукі мужчыны, які заблукаў у лесе, піша Белта.
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
64‑гадовы жыхар вёскі Бершты раніцай у суботу адправіўся ў лес на пошукі грыбоў і да вечара дадому не вярнуўся. У 23.50 занепакоеныя сваякі заявілі пра знікненне мужчыны ў міліцыю.
Пошукі працягваліся да вечара 6 ліпеня. Мужчыну знайшлі непадалёк ад вёскі Івачы. Вяскоўца перадалі сваякам, зараз ён знаходзіцца дома.