БЕЛ Ł РУС

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі

7.07.2026 / 09:37

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў сказаў «РБК-Украіна», што вайна з Украінай для Беларусі завяршылася б крахам.

Кірыл Буданаў. Фота: Getty Images

— Яшчэ адзін ёсць сусед, ужо дакладна варожы, — гэта Беларусь. Лукашэнка пачуў нашы перасцярогі, мяркуючы па ўсім? — спытаў карэспандэнт Буданава.

— Мяркуючы па ўсім, пачуў. Але ў прынцыпе я больш спакойна ставіўся б да пытання Беларусі. Не трэба нам рабіць яшчэ аднаго ворага.

Я не ў тым сэнсе, што мы самі нешта там эскалюем, не. Але ў прынцыпе мець яшчэ аднаго ворага і яшчэ адну зону баявых дзеянняў нам дакладна не выгадна. Тое, што яны нас пачулі — гэта вельмі правільны крок. І трэба ўспрымаць яго менавіта так.

— Лукашэнка, я так разумею, вельмі баіцца, каб не апынуцца крайнім ва ўсёй гэтай гісторыі. Яму самому, відавочна, дакладна не трэба нападаць на Украіну. Ён баіцца, што яго прымусяць?

— Я нават не разумею, для чаго ў тэорыі гэта магло б яму быць патрэбна. Вайна з Украінай для іх завершыцца крахам.

Таму што з аднаго боку Расія, якая будзе душыць у брацкіх абдымках і задушыць у такіх умовах да канца. І яны гэта цудоўна ведаюць. З іншага боку Украіна, якая, скажам так, нешта можа.

— Можа нямала.

— Я пра тое і кажу. Таму няма ніякага сэнсу. Адпаведна, станам на зараз, на момант размовы, пагроз нейкіх, я не кажу толькі пра наступ на зямлі, я не бачу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула