БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму

7.07.2026 / 17:26

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведаміў пра раскрыццё забойства нованароджанага дзіцяці, якое адбылося ў Жлобіне ў 2003 годзе. Расследаванне крымінальнай справы было адноўлена пасля з'яўлення новых доказаў.

Фота ілюстрацыйнае

28 лютага 2003 года жанчына знайшла ў смеццевым кантэйнеры каля аднаго з дамоў па вуліцы Урыцкага пакет з целам нованароджанага хлопчыка і паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што дзіця нарадзілася даношаным, а прычынай смерці стала тупая траўма галавы. У той час сілавікі, аднак, не змаглі ўстанавіць асобу маці.

Пазней эксперты атрымалі генетычныя профілі немаўляці і меркаванай маці, якія былі ўнесеныя ў аўтаматызаваную базу ДНК.

У красавіку 2026 года судовыя эксперты выявілі супадзенне генатыпу дзіцяці з генетычнымі прыкметамі 25‑гадовага ўраджэнца Рагачоўскага раёна. Далейшая экспертыза пацвердзіла, што маці мужчыны, якой цяпер 53 гады, з'яўляецца біялагічнай маці забітага немаўляці.

Жанчыну прызналі падазраванай у забойстве заведама малалетняга. Па інфармацыі Следчага камітэта, яна супрацоўнічае са следствам і прызнала віну.

Паводле паказанняў жанчыны, цяжарнасць была непажаданай, таму яна не станавілася на медыцынскі ўлік і хавала свой стан. Пасля самастойных родаў у вёсцы па месцы жыхарства жанчына забіла дзіця, а затым вывезла яго цела ў Жлобін, каб схаваць сляды злачынства.

Чытайце таксама:

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

Каментары да артыкула