Здарэнні66

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця

20‑гадовая маці зрабіла з немаўляці інваліда. Прысуд — вельмі мяккі. 

У Магілёве судзілі 20‑гадовую мясцовую жыхарку, па чыёй віне яе маленькі сын атрымаў цяжкія траўмы і стаў інвалідам. Дзяўчыну прызналі вінаватай у прычыненні шкоды яго здароўю па неасцярожнасці і пакіданні немаўляці ў небяспецы.

Летась у студзені, калі хлопчыку было ўсяго два месяцы, дзяўчына дапусціла моцны ўдар дзіцяці галавой аб сцяну — яна не падтрымала яго галаву за шыю, гаворыцца ў прэс-рэлізе суда.

Хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму з пераломам цемянной косткі і ўнутрычарапным кровазліццём. Цялесныя пашкоджанні былі аднесены да катэгорыі цяжкіх па прыкмеце небяспекі для жыцця. Пасля дзіцяці прызначылі праз гэта другую ступень інваліднасці. 

Акрамя таго, маці пакідала малалетняга сына аднаго на ложку без ахоўных агародж, яна сыходзіла з кватэры на некалькі гадзін, у тым ліку для наведвання забаўляльных устаноў. За час яе адсутнасці дзіця неаднаразова падала з ложка на падлогу.

Таксама ўстаноўлены факты траўмавання немаўляці пры купанні і перавозцы ў калясцы. Так, дзяўчына паставіла дзіцячую ванначку папярок ванны і не забяспечыла яе ўстойлівасць — ванначка перакулілася, а дзіця выпала і стукнулася аб паверхню ванны.

Пры спуску калыскі па лесвіцы пад'езда яна перакулілася, немаўля выпала, стукнуўшыся аб прыступкі лесвіцы.

У выніку шматлікіх падзенняў малому былі прычыненыя множныя пераломы рэбраў, пераломы костак рукі і іншыя цялесныя пашкоджанні, гаворыцца ў прэс-рэлізе суда. 

Пра тое, што адбываецца ў сям'і, праваахоўнікі даведаліся ад медыкаў, якія сталі фіксаваць у хлопчыка пастаянныя траўмы.

У судзе дзяўчына прызнала сваю віну і пацвердзіла, што ведала правілы догляду за дзецьмі, але ігнаравала іх. Яе ўжо пазбавілі бацькоўскіх правоў, а хлопчыка перадалі ў дом дзіцяці.

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызначыў дзяўчыне пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»).

Таксама ёй прысудзілі кампенсацыю за маральную шкоду ў памеры 50 000 рублёў на карысць сына.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары6

  • Каця
    19.05.2026
    Беднае дзіцятка... І канешна за перапост даюць больш, чым за скалечанае дзіця. Мяркую, што дзяржава разлічвае, што дзяўчына яшчэ шмат наражае. Які жах!
  • Filipp
    19.05.2026
    Уяўляю які б быў тэрмін, калі б такое зрабіў бацька(!
  • feafania
    19.05.2026
    Каця, мяне таксама ўразіла, што за скалечыны лёс дзіцяці сістэма дае меней, чым за пару нявінных слоў ці за лайкі.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць