БЕЛ Ł РУС

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў

7.07.2026 / 20:45

Nashaniva.com

Міжнародны алімпійскі камітэт зацвердзіў праграму будучых спаборніцтваў зімовых Алімпійскіх гульняў 2030 года, якія пройдуць у Французскіх Альпах. З яе выключылі лыжнае двухбор'е — від спорту, які нязменна прысутнічаў у праграме з самай першай зімовай Алімпіяды 1924 года ў таксама французскім Шамані.

Фота ілюстрацыйнае

Алімпіяда-2030 стане першай у гісторыі, дзе ва ўсіх відах спорту будуць удзельнічаць і мужчыны, і жанчыны. Усяго плануецца разыграць 126 камплектаў медалёў: 56 сярод жанчын, 55 сярод мужчын і 15 у змешаных дысцыплінах.

У праграму новых гульняў дададуць фрырайд (катанне на горных лыжах ці сноўбордзе па-за межамі падрыхтаваных трас) і сінхроннае фігурнае катанне.

У той жа час лыжнае двухбор'е (камбінацыя скачкоў з трампліна і лыжных гонак) страціць статус алімпійскага віду спорту. На Алімпіядзе-2026 яно заставалася адзінай дысцыплінай, дзе ўдзельнічалі толькі мужчыны.

Лыжнае двухбор'е ўваходзіла ў праграму ўсіх зімовых Алімпіяд з першых Гульняў у 1924 годзе ў французскім Шамані. На Алімпіядзе-2026 у гэтым відзе спорту былі разыграныя тры камплекты узнагарод.

Зімовыя Алімпійскія гульні 2030 года пройдуць у Французскіх Альпах з 1 па 17 лютага.

Чытайце таксама:

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў

Чэмпіянат Еўропы па стральбе перанеслі з Эстоніі праз адмову прыняць беларусаў

Беларускім і расійскім лёгкаатлетам падоўжылі адхіленне ад спаборніцтваў

Каментары да артыкула