Два маршруты адменяць, адзін скароцяць. У Мінску часова зменіцца рух трамваяў
З 10 па 12 ліпеня ў Мінску зменіцца праца і расклад шэрагу трамвайных маршрутаў, а некаторыя з іх будуць цалкам адменены. Гэта звязана з правядзеннем будаўнічых работ на трамвайных шляхах.
«Мінсктранс» паведаміў пра змены на 10, 11 і 12 ліпеня.
Так, скарачаецца траса трамвайнага маршруту №3 з боку ДС «Серабранка» да прыпынку «Змітрака Бядулі». Рух будзе арганізаваны ад вуліцы Казлова па вуліцах Платонава, Чапаева, Змітрака Бядулі, а ў зваротны бок — па вуліцах Змітрака Бядулі, Казлова і далей па маршруце.
Цалкам адмяняецца рух трамвайных маршрутаў №4 і №5.
Арганізуецца праца часовага кампенсацыйнага аўтобуснага маршруту №903 (Чарвякова — праспект Незалежнасці).
Адначасова з гэтым на тры дні змяняецца расклад руху трамвайных маршрутаў №1 і №6.
Пасажыры, якія маюць праязны дакумент на трамвай або аплацілі паездку ў трамваі аднаразовым квітком, атрымліваюць права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусе №903, і наадварот.