У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы
22‑гадовы вадзіцель на BMW не даў рады кіраванню.
Смяротнае ДТП адбылося вечарам 9 ліпенякаля 22:50 на аўтадарозе Р-127 «Кобрын — мяжа Украіны».
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Брэсцкай вобласці, 22‑гадовы кіроўца аўтамабіля BMW на трасе не выбраў бяспечную хуткасць руху і страціў кантроль над машынай.
Аўтамабіль з'ехаў кювет і перакуліўся.
У выніку аварыі 15‑гадовая дзяўчына-пасажыр ад атрыманых траўмаў загінула на месцы здарэння.
Сам кіроўца, а таксама яшчэ два пасажыры — 15‑гадовая дзяўчына і 18‑гадовы хлопец — атрымалі раненні і былі шпіталізаваны.