БЕЛ Ł РУС

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі

10.07.2026 / 09:20

Nashaniva.com

У іранскім горадзе Мешхед завяршыліся пахаванні вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі, забітага тры з паловай месяцы таму, у першы дзень ізраільска-амерыканскай паветранай кампаніі.

Фота: AP Photo / Anmar Khalil

Цырымоніі развітання з аяталой Хаменеі працягваліся шэсць дзён і праходзілі ў некалькіх гарадах Ірана і суседняга Ірака. У Мешхед цела вярхоўнага лідара было дастаўлена ў чацвер раніцай на верталёце.

У апошні дзень вялізныя натоўпы зноў запоўнілі галоўныя вуліцы, гэтым разам — вуліцы Мешхеда, самага святога горада Ірана і радзімы аяталы Алі Хаменеі, вуліцы, што вядуць да залатога купала маўзалея імама Рэзы, піша ВВС.

Тысячы прыхільнікаў ісламскага рэжыму неслі фатаграфіі Хаменеі, сцягі Ірана і плакаты з заклікамі забіць Дональда Трампа і Біньяміна Нетаньяху.

Аяталу Алі Хаменеі пахавалі ў адной з галоўных святыняў мусульман-шыітаў — у маўзалеі імама Рэзы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула