БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю палітвязень Аляксей Санчук, які барабаніў на пратэстах. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

10.07.2026 / 11:31

Nashaniva.com

Аляксей Санчук трапіў за краты ў лістападзе 2020 года.

Аляксей Санчук. Фота: «Вясна»

Аляксею Санчуку цяпер 35 гадоў. Ён скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы каледж і да затрымання займаўся зборкай мэблі. У яго ёсць жонка і дачка.

Падчас пратэстаў ён спачатку ўдзельнічаў у велапрабегах салідарнасці, а пасля быў адным з удзельнікаў праекта «Патрабуем разысціся». Разам з іншымі ён сабраў барабанную ўстаноўку, якая задавала рытм на маршах і дваравых акцыях.

Санчука затрымалі 4 лістапада 2020 на рэпетыцыйным пункце. Пасля завялі крымінальную справу. У маі 2021 года яго асудзілі за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» (арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК), «навучанне ўдзелу ў масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 КК) і «арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).

Хлопцу прысудзілі шэсць гадоў калоніі. Пакаранне ён адбываў у Шклове. Па звестках «Вясны», Санчук выйшаў на свабоду ў пачатку ліпеня 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула