БЕЛ Ł РУС

Уладальнік Ford аказаўся вінаватым у аварыі з Porsche Cayenne. Колькі ён павінен выплаціць за рамонт, хоць страхоўка і была

10.07.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Страшны сон аўтамабіліста стаў рэальнасцю для мінчука.

ДТЗ з удзелам Porsche Cayenne у Мінску па віне кіроўцы Ford Fiesta стала прыкладам таго, як ліміту выплат па абавязковым страхаванні можа не хапіць — доўг вінаватага ў аварыі нават перавысіў гэтую суму, паведамляе Мінфін.

У кіроўцы Ford Fiesta было аформлена толькі абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці. Таму кампанія кампенсавала прычыненую Porsche Cayenne у рамках ліміту адказнасці — на 48,3 тысячы рублёў.

Рамонт жа пашкоджанага Porsche ацанілі больш чым у 123 тысячы рублёў.

Астатнія 75 тысяч леглі на кіроўцу, які ўчыніў аварыю. Гэтую суму яму давядзецца выплаціць пацярпеламу боку.

Як адзначылі ў Мінфіне, пазбегнуць такой сітуацыі можна, заключыўшы дагавор добраахвотнага страхавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула