БЕЛ Ł РУС

«Цяпер баюся ездзіць там з грашыма». Пад Мінскам вядзецца незвычайны гандаль

10.07.2026 / 16:03

Nashaniva.com

На выездзе з Мінска ў бок Брэста кіроўцаў сустракаюць мядзведзі, зайцы, совы і казулі. Праўда, не сапраўдныя, а драўляныя. Цэлы прычэп фігур з дубу і асіны заўважыла чытачка выдання «Смартпрэс».

Паводле слоў Алены, раней яна кожны раз праязджала міма, набіраючы хуткасць перад трасай. Але напярэдадні ўсё ж вырашыла спыніцца каля «зайчыкаў у трамвайчыку».

«І адразу захацелася купіць усіх», — прызналася яна.

У прычэпе размясціліся сур'ёзныя совы, тоўсценькія медзведзяняты і даўгавухія зайцы. Асабліва здзівілі цэны: невялікая сава каштавала 20 рублёў, медзведзяня — 50, а самы вялікі мядзведзь — 90 рублёў.

«Для такіх твораў мастацтва цэны проста да непрыстойнасці нізкія», — лічыць мінчанка.

Каля дзесяці хвілін пакупніца разглядала драўляных звяроў і спрабавала выбраць кагосьці аднаго. У выніку не атрымалася: дадому разам з Аленай адправіліся медзведзяня і сава.

«Аддала апошнія грошы з карты. Цяпер я баюся ездзіць каля гэтага месца з грашыма: раптам забяру цэлы прычэп», — пажартавала жанчына.

Чытайце таксама:

«Адчуванне, што трымаеш у руках жэле». У Мінску цяпер можна схадзіць у госці да звяркоў, якія вельмі любяць людзей

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма

Каментары да артыкула