У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»
У квартале К21 каля станцыі метро «Маладзёжная» ў Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі». Пра гэта з'явілася паведамленне на ягонай старонцы ў сацсетках, піша Office Life.
Фота: Realt
На інстаграм-старонцы ўстановы з'явіўся надпіс «Часова закрыты». Як заўважыў Realt.by, на самой Кальварыйскай, 21 ужо знялі шыльду і цалкам вывезлі мэблю з дэкорам — унутры не засталося ніякіх згадак пра ранейшага арандатара.
Паб у стылі індастрыял адкрыўся ў снежні 2019 года. Яго запусцілі тры партнёры, двое з якіх вярнуліся ў Беларусь пасля 10 гадоў жыцця ў Лондане і Бірмінгеме, каб аднавіць у Мінску сапраўдную брытанскую культуру. Установа на 40 месцаў рабіла стаўку на еўрапейскі крафт і атмасферу «без пафасу», а «фішкай» інтэр'еру была аўтэнтычная цэгла, якая захавалася з часоў, калі будынак з'яўляўся філіялам «Мінскдрэва».
У свой час гэтую закінутую мэблевую фабрыку ператварылі ў сучасны квартал К21 для працы і адпачынку, а паб паспеў стаць адной з яго візітных картак.
Чытайце таксама:
Закрываецца вядомы брэнд беларускага адзення Honar
У Беларусі закрылі праект па ўстаноўцы «бутэлькаматаў». Гэта была ўжо не першая спроба
У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе