Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі
У інтэрв'ю выданню The New York Post прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што даўно лічыць сябе адной з галоўных цэляў Ірана. Паводле яго слоў, ён пакінуў распараджэнне, каб у выпадку яго гібелі Іран быў атакаваны «з такой сілай, якой ён яшчэ ніколі не бачыў».
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
Такім чынам Трамп пракаментаваў паведамленні пра тое, што Ізраіль нібыта перадаў ЗША разведвальныя звесткі пра новы плане Ірана па яго забойстве. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт заявіў, што пагрозы ў свой адрас атрымлівае ўжо даўно, і адзначыў, што Ізраіль не адкрыў нічога прынцыпова новага.
Раней амерыканская прэса паведамляла, што ізраільская разведка перадала амерыканскім уладам інфармацыю пра магчымую падрыхтоўку новага замаху на Трампа. Паводле інфармацыі крыніц, у апошнія тыдні амерыканскія спецслужбы ўжо атрымлівалі падобныя сігналы, але апошнія даныя ўтрымлівалі новыя звесткі пра меркаваную змову.
Падрабязнасці магчымай аперацыі пакуль не раскрываюцца. Разам з тым некаторыя амерыканскія чыноўнікі мяркуюць, што Ізраіль мог перадаць такую інфармацыю, каб паўплываць на пазіцыю Дональда Трампа адносна магчымага ўзмацнення ваенных дзеянняў ЗША супраць Ірана.
Чытайце таксама:
У Іране пахавалі аяталу Хаменеі
ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я