БЕЛ Ł РУС

У Берліне жанчыну ўсю ноч трымалі закладніцай у супермаркеце

11.07.2026 / 16:16

Nashaniva.com

У Берліне паліцыя вызваліла жанчыну, якую злачынца трымаў у закладніках у супермаркеце Rewe больш за 11 гадзін. Раніцай каля 9:20 супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення правялі штурм крамы, хутка затрымалі нападніка і вызвалілі закладніцу, паведамляе Bild.

Падчас аперацыі байцы спецпадраздзялення выкарысталі электрашокавую прыладу, пасля чаго змаглі абясшкодзіць злачынцу. Жанчыну вывелі ў бяспечнае месца пад аховай паліцыі. Паводле праваахоўнікаў, яна перажыла моцны стрэс і знаходзіцца ў стане шоку. Нападнік атрымаў нязначныя траўмы, пасля чаго яго вынеслі на насілках.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам перад закрыццём супермаркета. Мужчына быў апошнім купцом. Адзін з работнікаў крамы расказаў, што спачатку той адмовіўся выкладаць тавар на касавую стужку, а затым нечакана дастаў вялікі нож і захапіў касірку. Сведку ўдалося ўцячы, а ягоная калега засталася разам са злачынцам.

Пасля паведамлення пра захоп закладніцы паліцыя сцягнула да месца здарэння спецпадраздзяленне, кіналагічную службу і іншыя сілы. Перамоўшчыкі на працягу некалькіх гадзін спрабавалі пераканаць узброенага мужчыну здацца, але безвынікова.

У выніку раніцай кіраўнік аперацыі прыняў рашэнне правесці штурм. Аперацыя заняла ўсяго некалькі секундаў і завяршылася вызваленнем закладніцы і затрыманнем нападніка.

Чытайце таксама:

«Яго бачылі пад Барселонай». Што вядома пра пошукі беларуса, які згубіўся ў Іспаніі

У Баварыі падчас нападу ў школе пацярпелі некалькі чалавек

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам

Каментары да артыкула