У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА
У Ашмянах бабёр стаў сапраўднай зоркай сацыяльных сетак пасля таго, як увечары ўжо ў цемры перайшоў дарогу па пешаходным пераходзе.
Скрыншот з відэа
Кіроўцы, якія сталі сведкамі незвычайнай сітуацыі, спыніліся і цярпліва чакалі, пакуль звярок спакойна завершыць свой шлях. Паводзіны бабра выклікалі ўсмешкі ў відавочцаў, некаторыя дасталі тэлефоны і знялі гэты момант на відэа.
Запіс хутка разышоўся па сацыяльных сетках і стаў папулярным. Карыстальнікі з гумарам адзначаюць, што ў Беларусі правілы дарожнага руху ведаюць нават бабры.
Чытайце таксама:
Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ
Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў
Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА
У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?