БЕЛ Ł РУС

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

12.07.2026 / 20:56

Nashaniva.com

У нядзелю, 12 ліпеня, узброеныя сілы ЗША здзейснілі серыю ўдараў па вайсковых аб'ектах у Іране. Пра гэта паведаміў журналіст выдання Axios Барак Равід са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

Паводле інфармацыі журналіста, пад атаку патрапілі іранскія ракетныя комплексы, сістэмы супрацьпаветранай абароны, а таксама катары Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. 

Іранскі бок ужо пацвердзіў наяўнасць ахвяр. Як перадае дзяржаўнае інфармагенцтва IRNA, у выніку нападаў на ўзбярэжжы Персідскага заліва загінуў адзін супрацоўнік тэлекамунікацыйнай кампаніі Mobile Communications of Iran, яшчэ двое атрымалі раненні.

Канфлікт закрануў і суседнія рэгіёны. Міністэрства абароны Кувейта заявіла, што падчас абмену ўдарамі паміж ЗША і Іранам пацярпелі тры памежныя пасты і марская буравая платформа, якая належыць дзяржаўнай нафтагазавай карпарацыі Kuwait Petroleum. Іранскі рэсурс Fars адзначыў, што КВІР у адказ дронамі атакаваў амерыканскія ракетныя пускавыя ўстаноўкі на тэрыторыі Кувейта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула