БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі ў выніку падзення беспілотніка загінулі тры чалавекі

13.07.2026 / 07:40

Nashaniva.com

Узнік пажар у пяці прыватных дамах.

Фота: Андрэй Вараб'ёў

У пасёлку Піянерскі ў Істрынскай акрузе загінулі тры чалавекі, яшчэ трое пацярпелі «ў выніку падзення беспілотніка», паведаміў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў.

Паводле яго слоў, узнік пажар у пяці прыватных дамах, піша «Дождь».

Кіраўнік рэгіёна таксама напісаў, што ў Сонечнагорску быў пашкоджаны шматкватэрны жылы дом, пацярпелі два чалавекі. Яшчэ два прыватныя дамы былі пашкоджаныя ў вёсцы Бабкіна, паведаміў Вараб'ёў.

Губернатар паведаміў, што над тэрыторыяй рэгіёна быў збіты і заглушаны 81 беспілотны лятальны апарат».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула