БЕЛ Ł РУС

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі

13.07.2026 / 09:28

Nashaniva.com

Існуе чат, у якім абмяркоўваюцца маршруты патрулёў міліцыі і пытанні, звязаныя са зборам грошай.

Міліцыя затрымала ў падземным пераходзе станцыі метро 31‑гадовага жыхара Мінскай вобласці, які прасіў у мінакоў грошы нібыта на дарагое лячэнне свайго сына, піша «Міліцыя Мінска».

Мужчына стаяў на каленях з інфармацыйнай шыльдай на шыі і падчас размовы пераконваў мінакоў, што дзіця цяжка хварэе і тэрмінова мае патрэбу ў рэабілітацыі за мяжой.

Падчас праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што затрыманы выкарыстоўваў сабраныя грошы на асабістыя патрэбы.

Ён быў удзельнікам тэматычнага чата, у які ўваходзілі некалькі чалавек. У ім, у тым ліку, абмяркоўваліся маршруты патрулёў міліцыі і пытанні, звязаныя са зборам грошай. Таксама ўстаноўлены асобы іншых удзельнікаў гэтага чата.

Паводле паведамлення міліцыі, усе яны раней прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за назойлівае чаплянне да грамадзян.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула