Чалавечыя парэшткі знайшлі пад падлогай царквы ў Гарадоцкім раёне
Судовым экспертам трэба будзе высветліць, каму яны належаць.
Фота Дзяржкамітэт судовых экспертыз
У Гарадоцкім раёне, у вёсцы Хвошна, падчас рэканструкцыі царквы Узнясення Гасподняга, пабудаванай у XIX стагоддзі, рабочыя выявілі чалавечыя парэшткі. Яны знаходзіліся ў слоі пясчанай засыпкі пад бетоннай асновай падлогі.
На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група з удзелам спецыяліста Віцебскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Спецыялістам ДКСЭ трэба будзе ўстанавіць даўнасць пахавання, пол і прыблізны ўзрост чалавека, а таксама вывучыць магчымасць выдзялення ДНК-профілю для ідэнтыфікацыі асобы і ацаніць сляды магчымых траўмаў або паталагічных змяненняў.