БЕЛ Ł РУС

Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц

13.07.2026 / 12:34

Nashaniva.com

Збіраюцца змяняць закон аб абароне персанальных даных.

На прававым форуме Беларусі пачалося грамадскае абмеркаванне праекта закона «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны персанальных даных».

Распрацоўшчыкі дэкларуюць, што гаворка ідзе не пра ўзмацненне кантролю, а пра зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на арганізацыі.

Пашыраецца пералік выпадкаў апрацоўкі даных без згоды. Напрыклад, гэта разгляд рэзюмэ пры прыёме на працу; даныя з лістоў, накіраваных на электронную пошту арганізацыі; фота грамадзян на сайтах арганізацый; трансгранічная перадача даных; выкананне міжнародных дагавораў Беларусі і іншае.

Асобны раздзел тычыцца відэа– і аўдыязапісаў: забараняецца сачыць за канкрэтнымі супрацоўнікамі ці кантраляваць працоўную дысцыпліну праз камеры.

Таксама забароняць запісы ў прыбіральнях, раздзявалках і падобных месцах.

Захоўванне запісаў цяпер будзе абмежаванае 30 днямі (калі іншае не прадугледжана заканадаўствам).

У Жыллёвы кодэкс дадаецца норма пра камеры відэаназірання ў пад'ездах — з патрабаваннем згоды ўладальніка кватэры, калі камера «бачыць» уваход у яго жыллё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула