БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У Беларусі трэба настойліва пераходзіць на ацяпленне пелетамі, газ — толькі як рэзерв

13.07.2026 / 14:13

Nashaniva.com

У Беларусі неабходна настойліва пераходзіць на ацяпленне пелетамі, а прыродны газ і іншыя віды паліва выкарыстоўваць толькі як рэзерв. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай паездкі ў Шклоўскі раён, дзе наведаў рэканструяваны аграсэрвіс, піша БелТА.

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Яму паведамілі, што кацельня аграсэрвісу працуе на драўняных пелетах.

«Правільна. Паступова, настойліва трэба пераходзіць на ацяпленне пелетамі, дровамі і іншым. Вось у палякаў цяпер завоблачныя цэны на пелеты. Не купляюць (у Беларусі гэтую прадукцыю). Ну, як хочаце. Пелеты патрэбны тут. Трэба ацяпляць імі ў Беларусі», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць вялікая колькасць мясцовай драўнянай сыравіны, якую неабходна эфектыўна перапрацоўваць і выкарыстоўваць.

«Мы гэта ўмеем рабіць. Заводаў у нас дастаткова. Таму пелеты і яшчэ раз пелеты. Прыродны газ або іншая крыніца паліва — толькі як рэзерв», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула