МКАД і праспект Незалежнасці ў Мінску цалкам перавядуць на святлодыёды
Да канца 2026 года Мінскую кальцавую аўтамабільную дарогу і праспект Незалежнасці ў Мінску цалкам перавядуць на святлодыёднае асвятленне, паведаміў дырэктар УП «Мінгарсвятло» Аляксандр Варабцоў.
Як паведамілі ў прадпрыемстве «Мінгарсвятло», сёлета плануецца замяніць больш за 11 тысяч газаразрадных свяцільняў на сучасныя святлодыёдныя. Чакаецца, што гэта дазволіць скараціць спажыванне электраэнергіі на вулічнае асвятленне да 40 працэнтаў.
Усяго да 2030 года ў Мінску плануюць замяніць каля 70 тысяч вулічных свяцільняў.
Акрамя таго, у горадзе працягнуць развіваць архітэктурнае асвятленне. Праектная дакументацыя рыхтуецца для 30 аб'ектаў, у тым ліку будынкаў каля МКАД, Другога транспартнага кальца і ўздоўж трэцяй лініі метро.
Таксама новае дэкаратыўнае асвятленне з'явіцца на вуліцах Арлоўскай і Мірашнічэнкі, плошчы Стары аэрапорт, а таксама каля ўваходаў у парк 900‑годдзя Мінска, Аляксандраўскі сквер, Лошыцкі парк і іншыя гарадскія аб'екты. Частку гэтых работ ужо выканалі, астатнія плануюць завяршыць да канца года.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе
На дарозе да Белавежскай пушчы разметка і знакі будуць свяціцца
Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны