БЕЛ Ł РУС

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара

13.07.2026 / 18:35

Nashaniva.com

«Гарадзенскай праваабароне» стала вядома, што днямі затрымалі каталіцкага святара Юрыя Грыцко. Здарылася гэта ў мястэчку Дзярэчын Зэльвенскага раёна, у парафіі якога служыць ксёндз.

Юрый Грыцко

Мясцовыя ўлады патэлефанавалі святару ў чацвер, 9 ліпеня, і сказалі прыехаць у сельсавет. Калі ксёндз прыехаў туды да 17‑й гадзіны, там яго чакалі міліцыянеры. Святар быў затрыманы, а рукі яму зашчапілі кайданкамі. Пасля таго Юрыя Грыцко павезлі ў пастарунак, а машына яго засталася стаяць пры сельсавеце.

На наступны дзень, у пятніцу 10 ліпеня, Грыцко асудзілі да арышту на 15 сутак. Паводле якой справы затрыманы святар — пакуль невядома.

Чытайце таксама:

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу

Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі за Гаюна

З фонду Лукашэнкі выдзелілі грошы на рэстаўрацыю двух храмаў

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак

Каментары да артыкула