Грамадства66

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак

Святару давялося з'язджаць са здымнай кватэры, бо ў Бялынічах няма ўласнай плябаніі (месца пры касцёле, дзе жыве святар).

Ксёндз Юзаф Сярпейка жыў на здымнай кватэры, бо ў гэтым горадзе ў святара няма свайго жылля. Уладальніца кватэры нечакана знайшла на яе пакупнікоў, таму ксёндз мусіць выязджаць, піша katolik.life.

Вызваляючы кватэру, ён раздаў парафіянам амаль усё, што было ў памяшканні, нават мэблю, і патлумачыў чаму, паказаў рэчы, з якімі развітаўся

«Усё раздаў. Апрача таго, што дазволена пакінуць, што патрэбна мець, і кніг. Усё іншае раздаў: ад вопраткі да бытавой тэхнікі. Хто чаго патрабаваў ў парафіі, тое і атрымаў: вопратку, посуд, шкло, лядоўню, шафы, ложкі, крэслы, сталы, пралку, посудамыйку, бытавую хімію, дробную тэхніку — усё служыць іншым», — расказаў ён.

Святар дадаў: добра не мець нічога, апрача дзвюх вопратак — зручна пры пераездзе.

Ксёндз Юзаф з'яўляецца таксама пробашчам у суседнім горадзе — Беразіне. Яму даводзіцца абслугоўваць дзве парафіі з-за недахопу святароў.

І вось туды ён цяпер адправіўся, каб павіншаваць з 95‑годдзем найстарэйшую парафіянку. Ёй святар распавёў пра свой досвед і атрымаў такі адказ: «Добра, што рана зразумелі, што памрэце, па жыцці мучацца не прыйдзецца, цягаючы ўсё за сабою».

Таксама ксёндз адзначыў, што дзякуе Богу за «досвед вызвалення», і сказаў, што новага жылля ў Бялынічах пакуль не мае.

Каментары6

  • Мне не жалко
    04.06.2026
    Т.е. он раздал всё что было в съемной квартире? Пойду и я что-нибудь соседское раздам.
  • Вован
    04.06.2026
    Ну бо зараз любімчык Станеўскага на павышэнне пойдзе, а там на павышэнні нічога і не патрэба.
  • В зоне отчуждения?
    04.06.2026
    Какой молодец

Цяпер чытаюць

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

Дзіма Білан дасць два запар канцэрты на «Мінск-Арэне»4

У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду2

Пад Мінскам адкрылі краму са свежай выпечкай па рэцэптах 1980‑х9

У Еўрасаюзе абмеркавалі міграцыйную палітыку пасля крызісу ў Іспаніі. Адзінства няма14

Новае даследаванне паказала, што пагроза ад здзічэлых катоў у Аўстраліі была моцна недаацэненая3

Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля»3

Мінск стаў самым папулярным замежным горадам для расійскіх турыстаў2

На магілёўскай трасе выпрабоўваюць «вайтопінг» — новую тэхналогію рамонту дарог6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць