У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну
У Старадарожскім раёне на адной з малочнатаварных ферм пацярпела работніца 2005 года нараджэння. Падчас выканання сваёй працы яна атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная, піша «Мінская праўда».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Здарэнне адбылося 10 ліпеня недзе апоўдні. Жанчына спрабавала выгнаць карову з прахода, знаходзячыся перад жывёлінай і размахваючы рукамі. Спалоханая карова рэзка рушыла наперад і прыціснула работніцу да металічнай агароджы.
Пацярпелую даставілі ў хірургічнае аддзяленне Старадарожскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Паводле папярэдняга дыягназу, яна атрымала кампрэсійны пералом аднаго з грудных пазванкоў.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»
Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?
«Апошні трактар забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць