БЕЛ Ł РУС

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ

14.07.2026 / 20:25

Nashaniva.com

У маі гэтага года стала вядома: адна з самых тусовачных лакацый Мінска спыняе сваё існаванне. «Рассыпалася» «Пясочніца», якая радавала гараджан ежай і лёгкай атмасферай на працягу васьмі гадоў. «Дамова арэнды скасаваная. На гэты момант незразумела, што будзе з праектам далей. Пакуль прыярытэтная задача — вызваліць займаныя плошчы», — так патлумачылі тое, што адбываецца, аўтары праекта. Выданне «Анлайнер» паглядзела, што адбываецца на месцы колішняй «Пясочніцы» цяпер.

«Базавыя» фудтракі, якія здаваліся ўжо ўрослымі ў зямлю, тут жа паспяшаліся пакінуць пляцоўку. Тэрыторыя, дзе яшчэ нядаўна спявалі, танцавалі і, вядома ж, елі, апусцела.

«У Мінска і яго жыхароў забралі часцінку душы. Дзякуй вам за ўсе шчаслівыя гады і ўспаміны, звязаныя з гэтай лакацыяй»;

«Легендарнае месца, пазнаёмілася з мужам у вас. Гадавіну святкавалі таксама ў вас»;

«Даведаўся пра вас яшчэ ў 2020‑м і незваротна палюбіў. Вялікі дзякуй за прыемную атмасферу, смачную ежу і выдатную арганізацыю», — такія каментарыі пакідалі гараджане на старонцы праекта ў Instagram.

 

Сёння, праз два з паловай месяцы, «квадраты» ў цэнтры Мінска ўсё такія ж пустыя. Пра тое, што сярод былых і дзейных цэхаў калісьці віравала тусовачнае жыццё, цяпер нагадвае толькі стрыт-арт, які застаўся ў спадчыну. Абстрактныя фігуры, надпісы, коміксы — гэта ўсё яшчэ на месцы.

 

Напэўна, у кожнага ў архіве знойдуцца фатаграфіі з «Пясочніцы». Можаце самі параўнаць бурнае мінулае са стрыманым сучасным.

Затое апусцелую пляцоўку ацанілі аўтамабілісты: месцаў для паркоўкі цяпер поўна.

Іншым жа застаецца толькі настальгаваць і чакаць адраджэння праекта ў новым месцы (а можа, і ў старым — хто ведае, як лёс можа павярнуцца).

Чытайце таксама:

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Каментары да артыкула