БЕЛ Ł РУС

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці

15.07.2026 / 11:23

Nashaniva.com

У наступным годзе будзе 500‑гадовы юбілей Мірскага замка.

Фота тут і далей: тэлеграм-канал «Пул 4 Рэгіён»

14 ліпеня ў Мір прыехаў з інспекцыяй кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

Паколькі ў наступным годзе Мірскі замак, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, адзначыць сваё 500-годдзе, то абмяркоўвалі падрыхтоўку да юбілею.

Караеў таксама даручыў апытаць жыхароў пасёлка, каб вызначыць найбольш зручнае месца для рынку.

Размяжуюць зоны гандлю і аўтастаянкі каля Мірскага замка. «Гэта дазволіць упарадкаваць транспартныя патокі, выключыць хаатычную паркоўку паблізу гістарычнага аб'екта і адначасова забяспечыць зручны доступ турыстаў і мясцовых жыхароў да гандлёвых пунктаў», — сканала ў канале «Пул 4 Рэгіён».

Нагадаем, нядаўна турысты ўздымалі праблему, што ў Міры няма дзе паесці — усё занята для спецабслугоўвання экскурсійных аўтобусаў.

Кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы пасля казаў, што Мір і Нясвіж перагружаны турыстамі з-за ўплыву блогераў і сацсетак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула