Грамадства3030

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці

Беларуска завітала ў Мірскі замак і цяпер абураецца, што паехала стуль галоднай.

Знакаміты Мірскі замак — адна з галоўных візітовак Беларусі. Наведвальнікі, што прыязджаюць у пасёлак самастойна, сутыкаюцца з тым, што ў разгар летняга сезона ў гістарычным месцы немагчыма банальна купіць ежу.

«Мы не змаглі паесці!!!! Усе кафэ і нават рэстаран зачыненыя на спецабслугоўванне экскурсійных аўтобусаў. Велізарная колькасць людзей хадзіла па ўсім пасёлку і пыталіся адзін у аднаго: «Дзе паесці?», «У тым баку адкрыта штосьці?». Дзясяткі людзей прыехалі «сваім ходам», і ўсе гэтыя людзі не змаглі паабедаць НІДЗЕ!!!! Турыстычнае месца! Кава толькі ў Еўраопце на выездзе з Міра», — напісала аўтарка.

Беларуска дадае, што нідзе і ніколі не сустракалася з такой сітуацыяй.

Многія чытачы ў каментарах адзначылі, што самі з такім сустракаліся раней, і, як высвятляецца, нават праз гады інфраструктура найпапулярнейшага месца застаецца ў зародкавым стане. «Нічога не змянілася, былі там гадоў 10 таму — усё тое ж самае». «Летам гэта пастаянная гісторыя ўжо дзесяцігоддзе».

Геаграфія «галодных» тураў: ад Полацка да Белавежскай пушчы

Беларусы пачалі дзяліцца ўласным досведам, і, аказалася, што Мір — далёка не адзіная праблемная кропка на турыстычнай мапе Беларусі. Спецабслугоўванне арганізаваных груп, вяселлі і карпаратывы летам цалкам паралізуюць грамадскае харчаванне для звычайных вандроўнікаў.

«Такая ж гісторыя ў мінулым годзе прыключылася з намі ў Полацку. Куды ні сунься — усюды спецабслугоўванне экскурсій. Прыйшлося ісці ў «Капеечку» і па-бамжацку на лавачцы каля пад'езда перакусіць».

«Мы з такім сутыкнуліся ў Белавежскай пушчы. Нам проста сказалі: ідзіце есці ў іншае кафэ, у нас бронь (два кафэ былі закрыты). Ледзь выпрасіла ў іх на вынас дранікаў».

«Я з падобным сутыкнулася ў Лідзе. Вырашыла наведаць замак… А там трэба загадзя заказваць… Ліда — горад маленькі, і месцаў для прыстойнага прыёму ежы не шмат».

«Былі ў аналагічнай сітуацыі ў Навагрудку, у Мёрах, у Жодзіне…», «Такая ж сітуацыя і ў Міры, і ў Заслаўі, і ў іншых папулярных мястэчках».

«Беларускі турызм, як ён ёсць. Сэрвісу вакол турыстычных аб'ектаў у нас проста нуль». «Вось таму няма жадання ездзіць па Беларусі. Цэны — пекла, сэрвісу — 0. Гэта называецца развіццё турызму».

«Турыстычная прывабнасць», — казалі чыноўнікі».

У выніку, як вынікае з каментароў, адзіным уратаваннем для Міра і іншых турыстычных месцаў для адзінокіх вандроўнікаў пакуль застаюцца вулічныя шапікі з блінамі, калі яны працуюць, і традыцыйныя беларускія «ссабойкі» з тэрмасамі, якія дасведчаныя вандроўнікі цяпер бяруць з сабой нават пры паездцы на топ-аб'екты краіны. 

«Я заўсёды бяру з сабой тэрмас з чаем ці кавай і перакус розны… Навучаная ўжо. Лепш сесці і спакойна перакусіць сваёй праверанай ежай. І абыдзецца гэта ў 100 разоў танней».

«Дзякуй запраўкам «Беларуснафта»: без пафасу, але надзейна можна перакусіць».

«Якасць ежы ў кафэ ў турыстычных месцах проста агідная. Заўсёды бяром ссабойку і з'язджаем у прыгожае месца аб’екта».

Каментары30

  • %
    15.06.2026
    Безумоўна, інфраструктура ў нас ніякая, і так было заўседы, ад савецкага часу нуль зьменаў.
    Але я асабіста і не пайшоў бы у тыя кафэ нават каб яны і былі. За шаленыя кошты незразумела што есьці ... Не, заўседы бяру свае
  • 3%
    15.06.2026
    „Любімая" в цюрме. Асвабадзіце іё.
  • Nk
    15.06.2026
    Нічога незвычайнага. Такое назіраю ўжо 20 гадоў у Беларусі.
    Быў выпадак калі планавалі паабедаць у Глыбокім, але 2 кавярні былі зачыненыя, а ў астатніх 3 - "спецабсугоўванне". У выніку паелі толькі ў Браславе. :)

    Дарэчы, гэта датычыцца толькі абедаў. Павячэраць ці паснедаць прасцей.

    Калі спыняўся ў самім замку да 2020 году, то днем там процьма народу, але вечарам 99% турыстаў з'язжае і Мір становіцца вельмі прываблівым. Месцаў, дзе можна смачна і танна паесці хапае.

    Шчыра не разумею тут абурэння. У маленькіх мястэчках гэта заўсёды пытанне, шмат дзе ў Эўропе.
    І гэта не азначае, што месцаў там няма. Гэта значыць, што зараз стала зашмат турыстаў. Усім месца не хапае. Верагодна, хутка будзе больш месцаў.

    Ніхто не абавязаны вас там карміць, ваші чаканні - гэта вашыя праблемы. Што ў Версалі, што ў Мальбарку, што ў Міре цяжка знайсці месца паесці, у турыстычныя "часы пік".

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі26

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам1

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко4

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць