БЕЛ Ł РУС

Наўседа: Расія можа рыхтаваць правакацыі супраць суседніх краін

15.07.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Літвы заявіў, што ў спецслужбаў ёсць звесткі аб магчымых адзінкавых правакацыях з боку Расіі супраць суседніх дзяржаў, піша Delfi.lt.

Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

Паводле яго слоў, Масква цяпер не здольная весці поўнамаштабную вайну на два франты, аднак рызыка асобных правакацый захоўваецца.

У сувязі з гэтым Літва ўжо ўзмацніла ахову аб'ектаў крытычнай інфраструктуры — энергетыкі, транспарту і сувязі. Да гарантавання бяспекі прыцягнуты як праваахоўныя органы, так і Узброеныя сілы.

Паводле слоў Г. Наўседы, калі Расія нападзе на любую дзяржаву НАТА, яна сутыкнецца з жорсткім адказам Альянсу.

«Перш за ўсё давайце перастанем казаць пра тое, што пагроза існуе толькі для асобных суседніх з намі краін. Такія заявы неканструктыўныя. Што азначала б інтэрвенцыя Расіі супраць той ці іншай краіны НАТА? Гэта азначае, што Расія нападае на ўсё НАТА», — заявіў прэзідэнт Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула