Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе
Жартавалі, што гэта такі хітразадуманы кандыяцынер.
Па магілёўскім маршруце № 18 ад вуліцы Фаціна да вуліцы 30 гадоў Перамогі курсіраваў аўтобус са значным дэфектам у салоне. Відэа апублікаваў падпісчык акаўнта «Супер Магілёў» у Threads, піша Blizko.by.
У задняй частцы салона, пад сядзеннямі, была відаць вялікая дзірка ў падлозе.
Яна настолькі вялікая, што праз яе можна было без цяжкасцей разгледзець працу механізму задняга карданнага вала аўтобуса.
Карыстальнікі ў каментарыях хоць і абурыліся ўбачаным, але ўсё ж знайшлі нагоду для жартаў:
- «Гэта для тых, хто псуе паветра ў салоне».
- «Кандыцыянера няма, вось і даводзіцца выкручвацца».
- «Наглядны дапаможнік для аўтаканструктараў».
- «Засунь нагу — атрымаеш новыя адчуванні».