БЕЛ Ł РУС

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу

16.07.2026 / 18:54

Nashaniva.com

На праезнай частцы вуліцы Карла Маркса ў сталіцы заўважылі ярка-фіялетавы кабрыялет з расійскімі нумарамі. Відэа выклаў акаўнт «Минск наизнанку» ў Threads, заўважыла выданне Blizko.by.

Карыстальнікі жартам назвалі аўтамабіль «вялікай машынкай з серыі Hot Wheels», аднак гэта аказаўся сапраўдны рарытэт.

Па дарогах сталіцы рассякаў фіялетавы суперкар McLaren 765LT Spider з серыі Longstyle з аранжавымі акцэнтамі. Машын гэтай серыі ў свеце ўсяго 765 штук, і каштуюць яны ад 500 да 600 тысяч даляраў.

Посмотреть в Threads

Гэта не адзіны раз, калі ў сталіцы заўважаюць рэдкія аўтамабілі. У чэрвені беларусы заўважылі ў Мінску адно з найстарэйшых польскіх аўто — пікап Tarpan, якому магло быць 35—45 гадоў. Праўда, ён не ехаў па дарозе, а стаяў у гандлёвым цэнтры Dana Mall.

Чытайце таксама:

Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч

Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32‑гадовае аўто такое дарагое?

Каментары да артыкула