Аўто22

Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч

Легендарны 124‑ы ў кузаве кабрыялет выставілі на продаж у Мінску.

Фота: av.by

Аўтамабіль 1995 года выпуску. За гэты час ён праехаў 144 тысячы кіламетраў (верым?), пад капотам у яго бензінавы рухавік аб'ёмам 3,2 літра.

Нягледзячы на гады, аўтамабіль выглядае дагледжаным і не мае слядоў карозіі. Шэры скураны салон таксама захаваўся ў даволі добрым арыгінальным стане. А вось руль, па ўсёй бачнасці, перацягнуты ў скуру нанова.

Гэты белы кабрыялет прадавец ацаніў у 47 тысяч даляраў.

Фота: av.by

Ці сапраўды гэты «Мэрсэдэс» такі каштоўны?

Самае каштоўнае ў гэтым аўто — гэта адкідны дах, бо сам па сабе 124‑ы «Мэрс» — машына вельмі папулярная і, перажыўшы некалькі рэстайлінгаў, выпускалася крыху больш за 20 гадоў.

У астатнім гэты кабрыялет — шараговае аўто, нават нягледзячы на 3,2‑літровы рухавік пад капотам.

Фота: bid.cars

Рэч у тым, што гэта быў «Мэрс», выраблены для амерыканскага рынку, а там, у адрозненне ад Еўропы, машыны з 2,2—2,3‑літровым рухавіком нават не прадаваліся, бо амерыканцы любяць магутныя аўто з вялікім аб'ёмам.

Дый прабег амаль 150 тысяч кіламетраў — гэта ўжо не так і мала, каб лічыць машыну надзвычай каштоўнай. 

Фота: av.by

Цікава, што ў Беларусь гэты кабрыялет трапіў толькі сёлета. Дата мытнага афармлення — 1 студзеня 2026 года.

Колькі ён каштаваў прадаўцу?

Да гэтага машына ездзіла ў Каліфорніі, дзе восенню мінулага года яе прадалі на аўкцыёне за $7150, што разам са зборамі аўкцыёну складае каля $8300.

Скрыншот: bid.cars

Аўтамабіль прадаваўся без візуальных пашкоджанняў, таму, напэўна, меў нейкія механічныя паломкі.

Падлік выдаткаў на сайце адной з папулярных кампаній, якая займаецца дапамогай у куплі і дастаўцы аўто з ЗША ў Беларусь, паказвае, што з улікам усіх выдаткаў і размытнёўкі на льготніка гэты 124‑ы кабрыялет прыехаў у Беларусь за $23300, калі яго дастаўлялі праз Клайпеду, або за $24900, калі праз Грузію.

Прыблізны разлік выдаткаў на гэтае аўто. Скрыншот: westmotors.by

Колькі ўласнік уклаў у рамонт аўто і давядзенне яго да таварнага выгляду — невядома. Але з улікам таго, што гэта не нейкі надзвычай рэдкі аўтамабіль, то гэта дакладна не дзясяткі тысяч даляраў.

Фота: av.by

«Аўто для душы»

У каментарах мяркуюць, што разлік тут ідзе перш за ўсё на кліентаў з Расіі. 

Цяперашні ўласнік, як бачым, машынай амаль не карыстаўся, бо, мяркуючы па прабегу на фота ў Беларусі, машына праехала ўсяго каля 150 км.

Сам жа прадавец апісвае гэты кабрыялет як аўто для душы. 

Каментары2

  • Тутэйшы
    27.06.2026
    Навошта гэты рэпартаж - перашкаджае бізнесу
  • Зміцер
    27.06.2026
    Можа 5.000$, апячатка у́ аб'яве??

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць