БЕЛ Ł РУС

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат

16.07.2026 / 22:35

Nashaniva.com

Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы зацвердзіў змены ў афіцыйнай назве Беларускай праваслаўнай царквы. Цяпер у юрыдычных дакументах, на афіцыйным сайце і ў іншых афіцыйных матэрыялах павінна выкарыстоўвацца поўная назва: «Беларуская праваслаўная царква (Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату)».

Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін з радыкальна прарасійскай настаяцельніцай Свята-Раства-Багародзіцкага стаўрапігійнага жаночага манастыра ў Гродне. Фота: church.by

Адпаведнае рашэнне было прынята пасля таго, як Свяшчэнны сінод Беларускага экзархата 30 чэрвеня 2026 года ўхваліў змяненні ў статут рэспубліканскага аб'яднання «Беларуская праваслаўная царква». Гэтыя змены былі зацверджаныя Свяшчэнным сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У РПЦ адзначылі, што неабходнасць згадвання Маскоўскага патрыярхату ў афіцыйнай назве была вызначаная яшчэ рашэннем Свяшчэннага сінода ад 24 ліпеня 2025 года.

Згодна з гэтым рашэннем, патрабаванне распаўсюджваецца на ўсе юрыдычныя назвы, афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы, дакументы, а таксама назвы ўнутраных кананічных структур Беларускай праваслаўнай царквы.

Беларускі экзархат быў створаны ў 1989 годзе. У верасні 2024 года рэспубліканскае аб'яднанне «Беларуская праваслаўная царква» прайшло дзяржаўную перарэгістрацыю.

Чытайце таксама:

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд

Ад качагара да «архімандрыта», які ладзіць оргіі і посціць гей-порна. Хто той рэлігійны махляр, якога арыштавалі на Віцебшчыне

Кіраўнік БПЦ Веніямін сустрэўся з прапаведнікам Грэмам, на сустрэчы прысутнічаў сектазнаўца

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко

Каментары да артыкула