Фінал чэмпіянату свету па футболе не плануюць пераносіць з-за смогу ў Нью-Ёрку і ваколіцах
Але якасць паветра вельмі дрэнная
Смог у Нью-Ёрку. Фота: Selcuk Acar / Anadolu via Getty Images
Фінал чэмпіянату па футболе не плануюць пераносіць з-за смогу ў Нью-Ёрку, што ўтварыўся з-за лясных пажараў у Канадзе, піша газета Ole.
Паводле даных сайта IQAir, індэкс якасці паветра ў Нью-Ёрку цяпер складае 208, што адпавядае ацэнцы «вельмі шкодна для здароўя».
Стадыён «Метлайф» у Іст-Рутэрфордзе, за ім на даляглядзе — Нью-Ёрк. Фота: Seth Wenig / AP
Фінал Іспанія — Аргенціна павінен прайсці вечарам у нядзелю (а 22‑й па беларускім часе) на стадыёне «Метлайф» у Іст-Рутэрфордзе, які знаходзіцца за 10 кіламетраў на захад ад Нью-Ёрка.
Разам з тым існуюсць засцярогамі наконт бяспекі 80 тысяч заўзятараў, якія наведаюць гэты матч, але ёсць надзея, што дым да нядзелі рассеецца.
Матч амерыканскай МЛС «Чыкага Файр» — «Ванкувер Уайткэпс», які павінен быў адбыцца сёння, 17 ліпеня, перанеслі з-за дрэннай якасці паветра ў Чыкага, выкліканай пажарамі ў Канадзе.
Чытайце таксама:
Перапынак у фінале чэмпіянату свету будзе доўжыцца 30 хвілін
Абаронца зборнай Францыі Саліба гуляў на чэмпіянаце свету з траўмай спіны
«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля