БЕЛ Ł РУС

ЕС увёў санкцыі супраць расіян за абстрэл Кіева ў пачатку ліпеня

17.07.2026 / 15:16

Nashaniva.com

Пад санкцыі трапілі расійскія кампаніі, якія пастаўлялі для «Шахедаў» і «Гераняў» электронныя кампаненты для павышэння іх устойлівасці перад украінскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

Фота: УНІАН

Рада Еўрапейскага саюза вырашыла ўвесці абмежавальныя меры супраць адной фізічнай асобы і пяці юрыдычных асоб, звязаных з агрэсіяй Расіі супраць Украіны, піша УНІАН.

Cанкцыі ўведзеныя ў сувязі з жорсткай наўмыснай ваеннай кампаніяй, якая прыводзіць да паражэнняў грамадзянскай інфраструктуры.

Як гаворыцца ў паведамленні Рады ЕС, санкцыі звязаныя са смяротнымі масаванымі ўдарамі па Кіеве ў ноч на 1 і 5 ліпеня.

Асобы і арганізацыі, якія трапілі пад санкцыі, уваходзяць у расійскі ваенна-прамысловы комплекс, у тым ліку займаюцца вытворчасцю беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула