БЕЛ Ł РУС

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве

18.07.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

Аляксандр Яжэўскі доўгі час працаваў у адукацыі і камерцыі, але цяпер мужчыну кінулі за краты паводле цяжкага крымінальнага артыкула.

Аляксандр Яжэўскі

Аляксандру Яжэўскаму 58 гадоў. Ён з Мазыра. Ягоны працоўны шлях быў даволі разнастайным: у 90‑х і пачатку нулявых меў статус ІП, пасля працаваў начальнікам аховы на камунальным прадпрыемстве, а пазней быў дырэктарам у дробных прыватных кампаніях.

Урэшце мужчына змяніў сферу дзейнасці і з 2011 працаваў выхавацелем у філіяле Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Установа рыхтуе маладых спартсменаў па акадэмічным веславанні, веславанні на байдарках і каноэ, цяжкай і лёгкай атлетыцы, а таксама веласпорце.

Нядаўна Яжэўскага асудзілі ў Магілёўскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса Беларусі — замах на здраду дзяржаве. Дакладныя абставіны справы застаюцца невядомымі, але Аляксандру пагражала ад сямі да пятнаццаці гадоў.

Цяпер 58‑гадовы мазырчук адбывае пакаранне ў калоніі.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. 

Чытайце таксама:

Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі за Гаюна

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»

Каментары да артыкула