Грамадства55

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах

Аляксандр Аўдзевіч у мірным жыцці рабіў вокны з ПВХ. Калі служыў, то быў выбітным вайскоўцам: нават рэпрэзентаваў Беларусь на міжнародных вайсковых спаборніцтвах. Але нядаўна Гродзенскі абласны суд адправіў яго за краты.

Аляксандр Аўдзевіч у арміі. Фота: Укантакце

Аляксандру Аўдзевічу 34 гады. Ён родам з вёскі Заберазь Івейскага раёна — той, з якой паходзіць таксама Мікола Шыла, адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтар «Нашай Нівы» і сябар Рады БНР.

Жыў Аўдзевіч апошнім часам у вялікай вёсцы Бакшты, якая зусім побач.

Вучыўся Аўдзевіч у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пасля заканчэння ён пайшоў служыць у войска ў спецназ. Падчас службы Аляксандр браў удзел у Міжнародных армейскіх гульнях у 2015 годзе. Тады беларуская каманда заняла трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.

Пасля арміі, з 2016 года, Аўдзевіч працаваў у прадпрыемстве «Дамонтэ». Гэтая кампанія займаецца вытворчасцю розных вырабаў з ПВХ і алюмінію.

Аляксандра затрымалі ў гэтым годзе ці пры канцы мінулага года. Яго асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе адразу па пяці крымінальных артыкулах: «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130), «арганізацыю дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342), паклёп і абразу Лукашэнкі (ч. 1 і ч. 2 арт. 367 і ч. 1 арт. 368).

Аўдзевічу пагражала да сямі гадоў калоніі са штрафам. Пра вынік суда, як у большасці палітычных спраў цяпер, публічна не паведамлялася. Але вядома, што Аўдзевіч цяпер адбывае пакаранне ў калоніі.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • функция
    16.07.2026
    У лукашенко и его красауцау в погонах, осталась одна функция, - функция оккупационной власти России в Беларуси...
  • Бакшты
    16.07.2026
    Саша - добры хлопец.
  • Lesai
    16.07.2026
    Знакаміты бімбар за Бакштаў градусаў за 50 ня меней

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць