Жыхар Навагрудка зарэўнаваў былую сужыцельку і падпаліў ёй хату
У Навагрудку затрымалі 45‑гадовага мужчыну, якога абвінавачваюць у падпале дома былой сужыцелькі, паведамляе Следчы камітэт.
Скрыншот з відэа
Паводле звестак следства, канфлікт паміж мужчынам і жанчынай адбыўся ў сярэдзіне ліпеня. Пасля сваркі мужчына некалькі дзён знаходзіўся ў знаёмых, дзе ўжываў алкаголь.
Пазней ён вырашыў вярнуцца да жанчыны. Па дарозе купіў на аўтазапраўцы спіртное і тры літры бензіну.
Калі былы сужыцель падышоў да хаты, ён запатрабаваў, каб яго ўпусцілі, але атрымаў адмову. Западозрыўшы жанчыну ў зносінах з іншым мужчынам, ён выліў бензін праз адчыненае акно веранды і падпаліў яго. У выніку агонь хутка ахапіў памяшканне.
Пасля падпалу мужчына ўцёк і працягваў распіваць алкаголь на вуліцах горада. Неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Высветлілася, што раней ён ужо быў судзімы за наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў і пагрозу забойствам. Пацярпелай у той справе таксама была яго былая сужыцелька.
У дачыненні да жыхара Навагрудка распачалі крымінальную справу. Яму выставілі абвінавачанне і ўзялі пад варту.
Чытайце таксама:
У Петрыкаве медыкі суткі ратавалі пацыента, які піў дзве пляшкі гарэлкі і трапіў у алкагольную кому
У Іспаніі затрымалі кіроўцу-беларуса. Дапушчальная норма алкаголю была ніжэйшая ў сем разоў
У Германіі затрымалі беларускага дальнабойшчыка, які ехаў з 3,24 праміле