Здарэнні33

У Іспаніі затрымалі кіроўцу-беларуса. Дапушчальная норма алкаголю была ніжэйшая ў сем разоў

Інцыдэнт адбыўся каля 20:00 29 чэрвеня ў правінцыі Уэска, што ля мяжы з Францыяй.

Фота: Цывільная гвардыя

Паводле інфармацыі Цывільнай гвардыі, грузавік з'ехаў з праезнай часткі на правы бок, піша Diario.

У выніку аварыі кіроўца не пацярпеў, аднак былі нанесены значныя пашкоджанні як дарожнай інфраструктуры, так і самому грузавіку. Акрамя таго, паўпрычэп часткова перакрыў праезную частку, з-за чаго рух транспарту быў абмежаваны да 23:30, калі яго ўдалося цалкам аднавіць у абодвух напрамках.

На месца здарэння прыбылі медыцынскія службы, патруль дарожнай паліцыі, а таксама супрацоўнікі групы па расследаванні дарожна-транспартных здарэнняў падраздзялення дарожнай паліцыі Цывільнай гвардыі правінцыі Уэска.

Мужчыну зрабілі тэст на алкаголь у выдыханым паветры. Вынік склаў 1,16 мг алкаголю на літр выдыханага паветра, што больш чым у сем разоў перавышае дапушчальную норму 0,15 мг/л для прафесійных кіроўцаў і значна вышэй за парог 0,60 мг/л, пасля якога кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення лічыцца крымінальным правапарушэннем.

40‑гадовага мужчыну затрымалі, а потым вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе да суда.

Каментары3

  • Вася
    17.07.2026
    А што калі ён з гора пасля аварыі заліў...?
  • 639
    17.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Добрый Ангус
    17.07.2026
    Дык меньш чы больш?

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць