У Новалукомлі гарэў цэх па вытворчасці керамзіту
У ноч на 18 ліпеня ў Новалукомлі Чашніцкага раёна адбыўся пажар у цэху керамзіту. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ад работнікаў прадпрыемства.
Скрыншот з відэа
Як аказалася, загарэлася канвеерная стужка ў вытворчым цэху. Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, будынак быў моцна задымлены.
На момант узнікнення пажару ў цэху знаходзіліся восем работнікаў. Яны самастойна пакінулі памяшканне, ніхто не пацярпеў.
Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. У тушэнні пажару былі задзейнічаны дзесяць адзінак тэхнікі МНС.