«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве
На фэсце Tutaka пад Беластокам Святлана Ціханоўская расказала, што дзеці ўжо вярнуліся з Амерыкі да яе, пажыўшы нейкі час з бацькам.
Святлана Ціханоўская. Фота: «Наша Ніва»
«Сяргей дапамог з імі часова, узяўшы адказнасць за дзяцей на сябе. Але хутка пашкадаваў, бо гэта нялёгка (пасміхаецца). Але на гэты час я адчула сябе такой вольнай!
Бо зараз я тут і думаю ці паелі яны, ці не пазабівалі адзін аднаго. Трэба тэлефанаваць і пытацца, як яны. Але мае спінагрызы са мной.
І з татам пастаянна на сувязі анлайн», — расказала Ціханоўская.
У Святланы і Сяргея Ціханоўскіх двое дзяцей — Карней і Агнія, ім адпаведна 16 і 10 гадоў. Пакуль Сяргей Ціханоўскі быў у зняволенні ў Беларусі, яны жылі з маці ў Вільні, а пасля таго, як Сяргей у чэрвені 2025 года выйшаў і неўзабаве з'ехаў у ЗША, ён забраў іх на некалькі месяцаў да сябе.
Святлана, Сяргей, Карней і Агнія Ціханоўскія. Фота з сацсетак Святланы Ціханоўскай
Чытайце таксама:
Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю
«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага
Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі