Грамадства1111

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага

Святлана Ціханоўская ў «Студыі Белсат» пракаментавала тое, што як муж Сяргей Ціханоўскі цяпер у Злучаных Штатах разам з дзецьмі, і адказала на чуткі, што ягоны ад’езд нібыта быў звязаны з жаданнем не перашкаджаць яе палітычнай працы.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія падчас мітынгу ў Вільні 28 чэрвеня 2025 года.

Паводле Святланы Ціханоўскай, такая версія не адпавядае рэчаіснасці. Яна адзначыла, што Сяргей Ціханоўскі сапраўды планаваў паехаць у ЗША, каб вывучаць ангельскую мову і больш працаваць з беларускай дыяспарай. Канчатковае рашэнне аб тым, што дзеці паедуць разам з ім, было прынятае з улікам сямейных абставін.

«Я была ў падвешаным стане: ці заставацца, ці пераязджаць з Вільні, бо дзеці хадзілі ў школу, і вырываць іх з навучальнага працэсу было складана. Сяргей прапанаваў, што дзеці часова пабудуць з ім. Больш за тое, ён не бачыў іх пяць гадоў. Ён хацеў зноў прывыкнуць да дзяцей, наладзіць з імі стасункі», — сказала яна.

Дэмакратычная лідарка дадала, што ўдзячная мужу за такое рашэнне, бо інакш пераезды былі б значна цяжэйшымі, асабліва з дзецьмі. Паводле яе, яны размаўляюць кожны вечар, а яна працягвае дапамагаць дзецям з вучобай.

Таксама Ціханоўская вярнулася да сваіх слоў 2020 года, калі падчас збору подпісаў за ейную кандыдатуру яна заяўляла, што людзі ідуць не да яе, а да Сяргея Ціханоўскага як лідара. Яна кажа, што за мінулыя пяць гадоў набыла ўласны досвед, аднак яе пазіцыя адносна ролі мужа не змянілася.

«Сяргей застаецца лідарам. Ён для мяне той чалавек, які адкрыў Новую Беларусь, адкрыў пачуцці, якіх я не адчувала да таго, як ён з’явіўся на экранах. Для мяне ён вялікі герой — таксама, як Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка», — адзначыла яна.

Паводле Ціханоўскай, людзі пасля турмы могуць быць разгубленымі і вяртацца да логікі 2020 года, дапускаючы памылкі, аднак «усё можна зразумець і заўсёды трэба даваць другі шанец».

«Цяпер так склаліся абставіны, што ён не можа быць побач. Але ён застаецца тым самым Сяргеем Ціханоўскім, які запаліў агонь у сэрцах людзей. І ён яшчэ сваё слова скажа», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары11

  • уже сказал:
    07.02.2026
    ...дайте грошей!
  • Інь і Янь
    07.02.2026
    Ён запаліў, а яна пагасіла. Сямейная ідылія.
  • Стыдно і больно
    07.02.2026
    І гэтае слова будзе "дасвідулі".

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі17

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць