На полі з цукровымі буракамі пад Пухавічамі гуляў зубр
Калі яго заўважылі, зубр выцягнуў бурачок з зямлі і ўцёк з ім у бок лесу.
У Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці заўважылі зубра. Карыстальніца Threads Настасся зняла яго на відэа па дарозе на лецішча, піша blizko.by.
Жывёліна з Чырвонай кнігі хадзіла па полі з цукровымі буракамі і ела пасевы. Заўважыўшы ўвагу людзей да сябе, зубр выдраў бурачок з зямлі і ўцёк з ім у бок лесу.
«Прыгожы, дзікі, малады са здабычай цукровых буракоў! Ну хараство», — напісала аўтарка відэа.
Чытайце таксама:
У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ