Здарэнні

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

Чарговы трывожны сігнал паступіў з вёскі Лясковічы Шумілінскага раёна, што ў Віцебскай вобласці.

Адзін з дачнікаў па імені Аляксей падчас ранішняй прабежкі сутыкнуўся з бурым мядзведзем, які відавочна зацікавіўся ім. Якімі былі намеры касалапага, можна толькі здагадвацца, але звер пачаў пераследаваць чалавека, піша Fishihgby.com.

На шчасце, мядзведзя спалохаў аўтамабіль, які праязджаў міма. Кіроўца, убачыўшы карціну, што разгортвалася перад ім, пачаў сігналіць, і гэта напалохала драпежніка — той адступіў і схаваўся ў лесе.

Калі б не гэты аўтамабіль, прабежка для Аляксея магла б скончыцца вельмі сумна.

Спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук лічаць, што ў Віцебскай вобласці сканцэнтравана больш за 70 % беларускай папуляцыі бурага мядзведзя, таму колькасць выпадковых сустрэч мясцовых жыхароў з гэтым драпежнікам у найбліжэйшы час будзе толькі павялічвацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»5

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай6

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў3

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць