БЕЛ Ł РУС

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі

20.07.2026 / 11:08

Nashaniva.com

Яго аштрафавалі на $100.

Ілюстрацыйнае фота: uz24.uz

Грамадзянін Беларусі, ураджэнец Віцебска абурыўся навінамі пра таксіста-мігранта, які ўчыніў стральбу ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга — дзе жыве і сам беларус.

Мужчына пакінуў ва «Укантакце» серыю каментароў з заклікамі да выдварэння мігрантаў і варожымі выказваннямі ў адрас «выхадцаў з Азіі». Беларус пісаў пра «спрадвечную варожасць» мігрантаў да рускіх.

На судзе ён поўнасцю прызнаў віну і растлумачыў свой учынак, што напісаў каментары ў стане алкагольнага ап'янення, эмацыйна рэагуючы на тое, што раней грамадзянін Узбекістана здзейсніў гвалт у дачыненні да яго сястры. Ён падкрэсліў, што асабіста не адчувае нянавісці да выхадцаў з Каўказа і Азіі і абавязаўся больш так не рабіць.

Маскоўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга прызнаў беларуса вінаватым паводле артыкула 20.3.1 КоАП РФ (дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці і варожасці) і прызначыў штраф памерам каля $100.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула