БЕЛ Ł РУС

Жыхары Нароўлі б’юць трывогу, што ў мясцовай бальніцы закрылі дзіцячае аддзяленне

20.07.2026 / 12:44

Nashaniva.com

Людзі наракаюць, што дзеці цяпер вымушаныя знаходзіцца на шпіталізацыі разам са старымі.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: «Прыпяцкая праўда»

У прыёмнай раённай бальніцы кажуць, што не ў курсе ніякіх перамен, тым больш — «начмед знаходзіцца ў адпачынку». 

У самім жа дзіцячым аддзяленні распавялі, што дзеці цяпер сапраўды знаходзяцца не ў педыятрыі, а ў агульным хірургічным аддзяленні.

Удакладніць, ці часовая гэта мера для пацыентаў і з чым яна звязаная, нам не змаглі.

Пры гэтым дзяржаўная прэса рапартуе, што педыятрыя функцыянуе ў штатным рэжыме. А часовыя ператасаванні звязаныя з правядзеннем рамонту на першым паверсе бальніцы, дзе раней і стаялі дзіцячыя ложкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула